|
|
|
Паслугі пісьмовага перакладу
Беларускае бюро перакладаў "LINGVA-BY" ажыццяўляе прафесійны пераклад тэкстаў, спецыялізуючыся ў перакладах з і на беларускую мову. На сённяшні дзень мы працуем з наступнымі мовамі: англійскай, нямецкай, польскай, французскай, чэшскай, славенскай, , фарсі, шведскай, літоўскай, перакладаючы з іх на беларускую мову і наадварот. Дадатковы накірунак нашай дзейнасці – пераклад са згаданых моў на рускую.
Адметнай рысай "LINGVA-BY" ёсць тое, што ўсе перакладчыкі нашага бюро не толькі на прафесійным узроўні валодаюць замежнымі мовамі, але і з'яўляюцца актыўнымі носьбітамі беларускай мовы. Гэта дазваляе нам рабіць прамы пераклад з/на беларускую мову, што дае значную эканомію па часе і пазбаўляе вас ад дадатковых выдаткаў, якія б давялося панесці ў іншых беларускіх перакладчыцкіх бюро.
Нягледзячы на даволі невялікі тэрмін з моманту нашай афіцыйнай рэгістрацыі, у актыве "LINGVA-BY" пераклады зробленыя ў межах грамадскай ініцыятывы падчас супрацоўніцтва з Грамадскім аб'яднаннем "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (2000 - 2005 г.г.). Кароткі спіс кліентаў і перакладаў можна прагледзець тут.
Кваліфікацыя і досвед дазваляюць спалучаць выдатную якасць перакладаў і прыймальныя кошты.
| Пераклад | Кошт |
| з рускай на беларускую | $3 / старонка |
з англійскай на беларускую
з нямецкай на беларускую
з польскай на беларускую
з літоўскай на беларускую
са шведскай на беларускую
з французскай на беларускую
з чэшскай на беларускую
са славенскай на беларускую
з фарсі на беларускую
| $5 / старонка |
з беларускай/рускай на англійскую
з беларускай/рускай на нямецкую
з беларускай/рускай на польскую
з беларускай/рускай на літоўскую
з беларускай/рускай на чэшскую
| $7 / старонка |
|
Калі вы жадаеце вызначыць дакладны кошт і тэрмін выканання перакладу або проста пазнаёміцца з нашымі паслугамі вам дастаткова напісаць нам на адрас info@lingva-by.com.
Яшчэ адной адметнасцю нашай працы з'яўляецца тое, замовіць і аплаціць паслугі перакладу магчыма непасрэдна праз Інтэрнэт незалежна ад Вашага месца знаходжання. Падрабязна чытайце ў раздзеле "Спосабы аплаты".
|