|
|
|
Карэктарскія паслугі
Паслугі перакладу, якія ажыццяўляе бюро перакладаў, суправаджаюць прафесійныя карэктарскія і рэдактарскія паслугі. Кваліфікаваныя супрацоўнікі бюро перакладаў, сумяшчаюць гэты від дзейнасці з уласна перакладам, а таксама беларускамоўныя карэктары, выканаюць любы тып карэктарскіх і рэдактарскіх паслуг, ад вычыткі да культурнай адаптацыі тэкстаў:
- вычытка, праўка памылак друку, арфаграфіі, граматыкі, пунктуацыі;
- рэдагаванне літаратурнае, карэкцыя стылістычных і маўленчых памылак, рэдагаванне і культурная адаптацыя тэкстаў;
- расстаноўка націскаў у беларускіх тэкстах (для замежнікаў, дыктараў, выступоўцаў);
За нарматыўную адзінку для разліку канчатковага кошту замовы прымаецца стандартная машынапісная старонка DIN А4, якая складаецца з 30 радкоў па 60 друкаваных знакаў, улучна з прабеламі (1800 знакаў) або 250 слоў.
Для падліку колькасці старонак у Вашым тэксце Вы можаце скарыстацца рэдактарам Microsoft Word, у пункце меню "Сэрвіс", падпункт "Статыстыка".
Кошты прыведзеныя ў доларах ЗША. Аплата паслуг ажыццяўляецца ў беларускіх рублях за наяўны або безнаяўны разлік па курсу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Кошт мінімальнай замовы - 15$.
* пры праверцы тэкстаў з html-разметкай (тэксты гатовых сайтаў) сума аплаты павялічваецца на 1 $ за кожны html-файл для кожнага віду карэктарскіх паслуг.
|