У галіне лакалізацыі вэб-рэсурсаў "LINGVA-BY" можа ажыццявіць поўны або частковы пераклад Вашага вэб-сайта (лакалізацыю сайта), створанага на аснове любой з існуючых на сёння тэхналогій - HTML, PHP, ASP, DHTML, XML, FLASH, WAP і інш., на любую з замежных моў, з якімі працуе наша бюро перакладаў.
Пры неабходнасці бюро перакладаў можа аказаць паслугі па размяшчэнні сайта ў Інтэрнэце (хостынг).
Пасля падліку агульнай колькасці слоў складаецца каштарыс, зыходзячы з базавых расцэнак на паслугі перакладу. Пры гэтым улічваецца хуткасць перакладу, напрамак перакладу, спецыялізацыя тэксту, складанасць вёрсткі, патрабаванні па лакалізацыі (перакладу) графічных і іншых элементаў.
Акрамя таго, мы можам забяспечыць падтрымку перакладам Вашага вэб-сайту якая улучае аператыўны пераклад навін, аглядаў прэсы, прэс-рэлізаў і іншых матэрыялаў для размяшчэння ў беларускамоўнай версіі вашага сайта.
Бюро перакладаў " LINGVA-BY" мае магчымасць прапанаваць Вам рашэнне наступных задач па лакалізацыі праграмнага забеспячэння для аперацыйнай сістэмы Windows:
пераклад файлаў дапамогі
пераклад меню
пераклад элементаў інтэрфейсу
пераклад суправаджальнай дакументацыі
тэставанне і адладка лакалізаванай версіі праграмнага забеспячэння.