Бюро перакладаў LINGVA-BY прапануе паслугі прафесійнага перакладу на беларускую мову з рускай, англійскай, нямецкай, польскай моў і з гэтых моў на беларускую мову. Працу выконваюць прафесійныя беларускамоўныя перакладчыкі - носьбіты беларускай мовы
Беларуская
Русский
Паслугі перакладу
Рэдагаванне і карэктура
Лакалізацыя вэб-сайтаў і праг. забеспячэння
Як замовіць пераклад
Спосабы аплаты
Пытанні і адказы
Незалежным перакладчыкам
Нашы работы і кліенты
  
Незалежным перакладчыкам

Вакансіі

Вакансія рэдактара перакладаў з англійскай/нямецкай на рускую
10.08.2009
Агенцтва перакладаў LINGVA-BY (Беларусь, Мінск) запрашае да супрацоўніцтва перакладчыкаў-рэдактараў англійскай / нямецкай моў для рэдагавання перакладаў і/альбо ацэньвання тэставых перакладаў з адной са згаданых ці абедзвюх моў на рускую.
Магчымыя формы занятасці:
- поўная занятасць (за штомесячную аплату)
- разавыя працы (перыядычныя замовы на ганарарнай аснове).

На першым этапе просьба высылаць заяўкі на адрас redaktura lingva-by .com, у якіх пазначыць:
- для прэтэндэнтаў на поўную занятасць – ці пагодзіцеся вы выконваць працы на ганарарнай аснове, калі/пакуль ваша кандыдатура на поўную занятасць не будзе прынятая;
- стаўку за старонку перакладу і/або стаўку за рэдактуру перакладу пры працы на ганарарнай аснове (старонка = 1800 знакаў без прабелаў) ;
- пажаданы памер штомесячнай аплаты пры поўнай занятасці;
- моўную пару (моўныя пары);
- звесткі аб адукацыі, досведзе, стажы працы па вышэйпазначаным профілі;
- тэматыкі, у якіх вы перакладаеце/рэдагуеце;
- валоданне/невалоданне сістэмамі CAT (Translation Memory);
- наяўнасць/адсутнасць камп'ютэра, доступу ў Інтэрнэт (тып доступу);
- кантактныя даныя (імя і прозвішча; тэлефон, электронная пошта, ICQ, Skype і г. д.);
- наяўнасць/адсутнасць рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка.
(Калі вы дасылаеце рэзюмэ, у якім ёсць гэтыя звесткі – вылучыце іх.)

Калі для нас будуць прымальныя гэтыя характарыстыкі, то далей будзе другі этап – тэставанне кандыдатаў: кандыдатам будзе прапанавана выканаць рэдагаванне перакладу для праверкі іх навыкаў і якасці рэдагавання. Рэдактура аплачваецца пры паспяховым праходжанні тэставання разам з аплатай першай замовы.

Уваход для перакладчыкаў, зарэгістраваных у базе: Уваход
© 2006–2009 Lingva-by.com