![]() |
|
|
|
|
|
Паслугі пісьмовага перакладу
Беларускае бюро перакладаў "LINGVA-BY" ажыццяўляе прафесійны пераклад тэкстаў, спецыялізуючыся ў перакладах з і на беларускую мову. На сённяшні дзень мы працуем з наступнымі мовамі: англійскай, нямецкай, польскай, французскай, чэшскай, славенскай, фарсі, шведскай, літоўскай, перакладаючы з іх на беларускую мову і наадварот. Адметнай рысай "LINGVA-BY" ёсць тое, што ўсе перакладчыкі нашага бюро не толькі на прафесійным узроўні валодаюць замежнымі мовамі, але і з'яўляюцца актыўнымі носьбітамі беларускай мовы. Гэта дазваляе нам рабіць прамы пераклад з/на беларускую мову, што дае значную эканомію па часе і пазбаўляе вас ад дадатковых выдаткаў, якія б давялося панесці ў іншых беларускіх перакладчыцкіх бюро. Нягледзячы на даволі невялікі тэрмін з моманту нашай афіцыйнай рэгістрацыі, у актыве "LINGVA-BY" пераклады зробленыя ў межах грамадскай ініцыятывы падчас супрацоўніцтва з Грамадскім аб'яднаннем "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (2000 - 2005 гг). Кароткі спіс кліентаў і перакладаў можна прагледзець тут. Кваліфікацыя і досвед дазваляюць спалучаць выдатную якасць перакладаў і прыймальныя кошты. Калі вы жадаеце вызначыць дакладны кошт і тэрмін выканання перакладу або проста пазнаёміцца з нашымі паслугамі вам дастаткова напісаць нам на адрас info@lingva-by.com. Яшчэ адной адметнасцю нашай працы з'яўляецца тое, замовіць і аплаціць паслугі перакладу магчыма непасрэдна праз Інтэрнэт незалежна ад Вашага месца знаходжання. Падрабязна чытайце ў раздзеле "Спосабы аплаты". |
| © 2006 Lingva-by.com |
|
|